Logo
Print this page

У цэнтры Парыжа ўсталююць статую святога Яна Паўла II

Работа Зураба Цэрэтэлі выраблена з бронзы і бургундскага каменя, мае вышыню больш за 3,5 метра і ацэньваецца ў 300 тысяч еўра.

Паблізу сабора Парыжскай Божай Маці ў сталіцы Францыі хутка ўсталююць статую святога Папы Рымскага Яна Паўла II - работу расійскага скульптара Зураба Цэрэтэлі. Урачыстае адкрыццё статуі запланавана на 25 кастрычніка 2014 года.

Статуя выраблена з бронзы і бургундскага каменя, мае вышыню больш за 3,5 метра і ацэньваецца ў 300 тысяч еўра. Побач з помнікам у скверы на беразе Сены будучай вясной маюць намер высадзіць гатунак белых руж, які названы ў гонар святога Яна Паўла II.

Дарэчы, плошча перад Нотр-Дам дэ Пары ўжо названая імем Яна Паўла II.

Нагадаем, Папа Ян Павел II быў абвешчаны святым у Ватыкане 27 красавіка 2014 г.

Last modified onЧацвер, 09 Кастрычнік 2014 13:58
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.