Logo
Print this page

У БПЦ створана Мінская мітраполія з чатырох епархій

Кіраўніком як Мінскай мітраполіі, так і епархіі стаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

З гэтага часу Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы будзе падзелена на чатыры часткі і ператворана ў Мінскую мітраполію, якая будзе складацца з чатырох епархій: Мінскай, Барысаўскай, Слуцкай і Маладзечанскай. Такое рашэнне прыняў Сінод РПЦ.

Кіраўніком як Мінскай мітраполіі, так і епархіі стаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Барысаўскай епархіяй будзе кіраваць епіскап Веніямін, епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім абралі архімандрыта Паўла, епіскапам Слуцкім і Салігорскім - архімандрыта Антонія.

Last modified onЧацвер, 23 Кастрычнік 2014 21:10
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.