Logo
Print this page

Прадстаўнік Папы маліўся ў Трасцянцы і Курапатах

Апостальскі нунцый маліўся аб міры для Беларусі, рэгіёну і ўсяго свету.

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, у вігілію ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкага Касцёла ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё.

Прадстаўнік Пантыфіка ўсклаў вянкі, запаліў знічы і памаліўся аб супакоі душаў ахвяр, просячы Бога аб тым, каб ніколі больш гвалт не нішчыў людское жыццё, і аб міры для Беларусі, рэгіёну і ўсяго свету, паведамляе Catholic.by.

Таксама 1 лістапада ў Гомелі каталікі маліліся на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных - ФОТА >>>

Last modified onНядзеля, 02 Лістапад 2014 15:11
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.