Logo
Print this page

Папа Францішак сустрэўся з Анджалінай Джалі

Кіназорка прыбыла ў Ватыкан з нагоды дэманстрацыі фільма “Нязломлены”, прадзюсерам якога з’яўляецца.

8 студзеня 2015 г. адбылася кароткая сустрэча папы Францішка са знакамітай амерыканскай актрысай Анджэлінай Джалі. Кіназорка прыбыла ў Ватыкан з нагоды дэманстрацыі фільма “Нязломлены”, прадзюсерам якога з’яўляецца. Гэта стужка “прадстаўляе каштоўнасці, станоўчыя з чалавечага і духоўнага пунктаў гледжання, у першую чаргу, каштоўнасць прабачэння”, адзначыў у сваім каментары кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Пасля прагляду, які праходзіў у сядзібе Папскай акадэміі навук, пры ўдзеле некалькіх дыпламатаў і ватыканскіх іерархаў, Анджэліна Джалі са сваімі двума дзецьмі і яшчэ некалькімі асобамі мелі магчымасць прывітаць папу Францішка ў яго прыватнай бібліятэцы ў Апостальскім палацы, распавёў кс. Ламбардзі.

“Гэта вялікі гонар быць запрошанымі папам Францішкам у Ватыкан. Я лічу гэта знакам пашаны да чалавека веры, які сваім жыццём даў сведчанне аб сіле прабачэння і чалавечага духа”, - сказала актрыса, маючы на ўвазе Луіса Дзамперыні – амерыканскага спартсмена, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Берліне ў 1936 г., пра жыццё якога апавядае яе новы фільм.

radiovaticana.va

Last modified onПятніца, 09 Студзень 2015 15:58
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.