У Ватыкане разыграна «Папская латарэя»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Грошы будуць перададзены ў бліжэйшыя дні непасрэдна Пантыфіку, які прызначыць іх на дабрачыннасць.
Падарункі, якія атрымаў на працягу пантыфікату папа Францішак, можна было выйграць у латарэю, арганізаваную Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан у супрацоўніцтве з папскім элемазінарыем, арцыбіскупам Конрадам Краеўскім. Білеты, якія распаўсюджваліся ў Ватыкане апошнія некалькі тыдняў, каштавалі 10 еўра. Розыгрыш 13 галоўных прызоў, у тым ліку аўтамабіля “Fiat Panda” і 4 ровараў, ужо адбыўся.
Таксама будзе раздадзена 30 заахвочвальных узнагарод. Іх можна атрымаць на працягу 30 дзён у ватыканскім Губернатараце. Яго ўлады падзякавалі ўдзельнікам латарэі, падчас якой удалося сабраць “значную колькасць” сродкаў. Яны будуць перададзены ў бліжэйшыя дні непасрэдна Пантыфіку, які прызначыць іх на дабрачыннасць, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.
Related items
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
З аўкцыёну прадалі карціну, каб адрамантаваць касцёл у Рэчыцы
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне