Logo
Print this page

Упершыню пройдзе пілігрымка ў Будслаў для сямей

У аднадзённую пешую пілігрымку ў 15 км запрашаюцца ўсе хрысціянскія сем'і з дзецьмі.

У гэтым годзе рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” упершыню арганізуе сямейную пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і.

Пілігрымка аднадзённая, яна адбудзецца 3 ліпеня, у дзяржаўны выхадны дзень. Пілігрымка будзе выходзіць з вёскі Пузыры, што прыкладна ў 15 кіламетрах ад Будслава. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні. Будзе арганізавана транспартнае і медыцынскае суправаджэнне. Запісацца ў пілігрымку можна на старонцы: http://end.of.by/helps/piligrim

Арганізатары абяцаюць духоўнасць і адпаведныя тэмы канферэнцый у дарозе, усталяванне больш цесных адносін паміж хрысціянскімі сем’ямі, сумесную малітву ў інтэнцыях кожнай сям’і. Тэлефоны для даведак: (8025) 926 25 86, (8029) 512 96 84 Аліна і Максім Угорыч.

Чытайце таксама: Пачалася рэгістрацыя ў пілігрымку Брэст - Баранавічы - Будслаў. Самая доўгая ў Беларусі пілігрымка пройдзе 537 кіламетраў за 16 дзён.

Last modified onПанядзелак, 18 Май 2015 11:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.