Logo
Print this page

На Святой Зямлі асвяцілі табліцу «Magnificat» на беларускай мове

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў Святую Імшу за Беларусь.

26 верасня ў горадзе Эйн-Карэм на Святой Зямлі, радзіме св. Яна Хрысціцеля, прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў, падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц «Magnificat» і «Benedictus» з надпісамі на беларускай мове.

У літургіі прынялі ўдзел святары і каля 300 беларускіх вернікаў, якія прыбылі на Святую Зямлю адмыслова з гэтай нагоды.

Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у ёй удзельнічалі таксама дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Мітрапаліт адзначыў, што цэлебруе гэтую Імшу ў інтэнцыі Беларусі, каб «наш народ будаваў сваю будучыню на нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях».

Чытайце падрабязна на Catholic.by

Last modified onНядзеля, 27 Верасень 2015 21:57
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.