Сінод біскупаў прадставіў праект Выніковага дакумента
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Ці будзе апублікаваны дакумент, залежыць ад рашэння Папы.
Сінод Біскупаў аб сям’і працягвае працаваць над Канчатковым дакладам асамблеі, рэдагаваннем якога займаецца камісія з дзесяці чалавек, прызначаных папам Францішкам. Адзін з яе членаў, арцыбіскуп Бамбею кардынал Освальд Грасіяс, падчас брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы распавёў, што ў другой палове дня 22 кастрычніка 2015 г. чарнавы варыянт дакумента будзе прадстаўлены Айцам Сінода.
Раніцай 23 кастрычніка ў Зале Сінодаў пройдзе яго абмеркаванне. Усе заўвагі і прапановы па гэтым тэксце павінны быць прадстаўлены да 14.00 таго ж дня ў пісьмовай форме. Вечарам камісія пераапрацуе тэкст, згодна з імі. 25 кастрычніка дакумент будзе прачытаны перад удзельнікамі асамблеі ў канчатковым выглядзе. Затым адбудзецца галасаванне па кожным з яго параграфаў. Далейшы лёс дакладу знаходзіцца ў кампетэнцыі папы Францішка, распавёў кардынал.
На сённяшні дзень чарнавы варыянт дакладу складаецца з амаль 100 старонак. Да іх, магчыма, па просьбе некаторых моўных груп, будзе дададзена прэамбула.
Кардынал Грасіяс паведаміў, што членаў рэдакцыйнай камісіі наведаў Святы Айцец і падзякаваў ім за працу. Сінод Біскупаў іерарх назваў “духоўным досведам для дапамогі сем’ям стаць лепшымі і для пошуку рашэння іх цяжкасцяў”.
Арцыбіскуп Бамбею адзначыў важнасць “здаровай дэцэнтралізацыі” у Касцёле, якая прадугледжвае добрую падрыхтоўку біскупаў на ўзроўні тэалогіі і кананічнага права, што дапаможа ім зразумець розныя душпастырскія падыходы, неабходныя для адказу на асаблівыя праблемы кожнай краіны.
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах