Logo
Print this page

У Пінску асвяцілі касцёл, пабудаваны за пяць месяцаў

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі ўсе біскупы Беларусі, Нунцый і госці.

27 кастрычніка асвячэннем новага касцёла святога Бэнэдыкта ў Пінску пачаліся ўрачыстасці 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі і духоўнай семінарыі i 145-й гадавіны нараджэння першага біскупа Пінскага Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага.

Касцёл святога Бэнэдыкта быў узведзены за вельмі кароткі час — пяць месяцаў. Гэты касцёл будзе яднаць католікаў з трох новых мікрараёнаў горада: Лугі, Верасы, Радужны і Паўднёвы, у якіх жыве каля 70 тысяч чалавек. Гэтая падзея стала для Пінска знакавай. Касцёл св. Бэнэдыкта — другая каталіцкая святыня ў горадзе і першая, пабудаваная там пасля амаль двухсотгадовага перапынку. Насельніцтва Пінска на сённяшні дзень складае каля 130 тысяч чалавек.

На тэрыторыі парафіі пражывае шмат маладых сем’яў. На ўрачыстасці было шмат дзяцей і моладзі, што сведчыць аб тым, што парафія мае будучыню. У вачах многіх прысутных заўважалася радасць.

На ўрачыстасць прыбыло шмат запрошаных гасцей. Узначаліў урачыстасць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прысутнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, усе біскупы Беларусі, біскуп Луцкай дыяцэзіі (Украіна) Віталій Скамароўскi, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, духавенства з Беларусі і замежжа, прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламатычнага корпусу.

Падрабязнасці і фотарэпартаж глядзіце на Catholic.by.

Last modified onСерада, 28 Кастрычнік 2015 16:43
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.