Ватыкан расследуе справу ў дачыненні двух журналістаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Аўтараў скандальных кніг падазраюць у саўдзеле ў крадзяжы дакументаў.
Ватыканская жандармерыя вядзе расследаванне адносна двух італьянскіх журналістаў Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі, якія падазраюцца ў саўдзеле ў распаўсюдзе інфармацыі і дакументаў канфідэнцыйнага характару, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён заявіў таксама, што следчыя вядуць расследаванне таксама і адносна іншых асоб, якія маглі супрацоўнічаць у атрыманні ватыканскіх канфідэнцыйных дакументаў, цытуе be.radiovaticana.va.
Нагадаем, Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі - аўтары скандальных кніг аб стане фінансавых праў у Ватыкане.
На мінулым тыдні ў Італіі былі апублікаваны дзве кнігі аб, маўляў, недастатковай празрыстасці і безгаспадарчасці ў Ватыкане на аснове выкрадзеных дакументаў Святога Пасаду. Яны ўключаюць у сябе, сярод іншага, справаздачы з канфідэнцыйных размоў паміж Папам і яго бліжэйшымі паплечнікамі, запісанымі ў таямніцы і перададзенымі журналістам. Апісаныя ў публікацыі падзеі датычаць перыяду да 2014 г. З кніг ускосна вынікае, што Францішак працуе над рэформай Рымскай курыі з вялікай рашучасцю.
Хто і ад імя каго скраў дакументы з архіваў, пакуль невядома. Да гэтага часу пад падазрэннем знаходзяцца дзве асобы: кс. Лусіа Анхель Вальеха Бальда і спадарыня Франчэска Шаўкі.
Related items
- Пробашча касцёла ў Шуміліне асудзілі трэці раз запар – ён больш за месяц у зняволенні
- «У адзіночцы спяваў». Як ставяцца да зняволеных святароў і ў якіх умовах яны адбываюць арышт
- Турыстка з Масквы паскардзілася, што яе выгналі з касцёла ў Беларусі
- А вы ведалі, дзе і калі быў пабудаваны самы першы ў Беларусі касцёл?
- Біскуп у Харкаве: калі выеду, то апошнім эшалонам