Ахвяраванні за свечкі ў касцёлах накіруюць хворым дзецям
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Свечкі «Карытас» да Каляд можна знайсці ў касцёлах ўсёй Беларусі.
З перыядам Адвэнту – радаснага чакання Збаўцы – пачалася традыцыйная для дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» акцыя «Калядная дапамога дзецям». Штогод для гэтай акцыі таварыства рыхтуе адмысловыя свечкі, якія распаўсюджваюцца праз касцёлы на працягу ўсяго Адвэнту.
Ахвяры, сабраныя падчас акцыі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ідуць на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі ў в. Ляскоўка.
У цэнтры св. Лукі на дабрачыннай аснове жывуць дзеці, якія праходзяць лячэнне ад анкалагічных захворванняў. Таксама тут арганізуецца сацыяльная рэабілітацыя дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця, ладзяцца семінары для валанцёраў, рэкалекцыі і іншыя мерапрыемствы.
Далучацца да «Каляднай дапамогі дзецям» заахвочвае Мітарапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які адзначае: «"Карытас" – гэта не проста адна з дабрачынных арганізацый. "Карытас" – гэта частка Касцёла, якая паклікана выконваць адну з асноўных яго функцый – клапаціцца пра патрабуючых. Гэта значыць, што, падтрымліваючы "Карытас", мы выконваем наша заданне як хрысціян».
Прыняць удзел у акцыі можна кожную нядзелю ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама ў іншых парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Таксама свечкі можна замовіць па тэлефонах:
+375 44 76 03 785 бр. Андрэй
+375 29 36 51 878 Вольга
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні