Logo
Print this page

Фермер трактарам на полі намаляваў Хрыста [ВІДЭА]

Гэта ўжо не першая работа «палявога мастака» з Італіі.

Італьянскі фермер Дарыё Гамбарыні намаляваў трактарам карціну, прысвечаную Году Божай Міласэрнасці, які пачаўся ў Каталіцкім Касцёле. Яго новая работа памерам 24 тыс. квадратных метраў паказвае пакуты Хрыста. Пад карцінай - тэкст з нагоды юбілейнага году - «Jubilaeum Misericordiae 2015-2016».

Раней гэты «палявы мастак» ужо маляваў партрэты знакамітых людзей, у тым ліку Папы Францішка і Нэльсана Мандэлы, піша ўкраінскі Каталіцкі медыя-цэнтр.

Media

Last modified onПятніца, 11 Снежань 2015 15:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.