Logo
Print this page

Каталіцкі біскуп з Магілёва папулярызуе беларускую мову

Бп. Аляксандр Яшэўскі далучыўся да акцыі праекта «Мова нанова».

Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Аляксандр Яшевский SDB, які служыць у Магілёве, прыняў удзел у акцыі «Перапіс беларускамоўнага насельніцтва», якую праводзіць ініцыятыва «Мова нанова». На сайце праекта біскуп стварыў банэр са сваёй фатаграфіяй і подпісам «Гэта я, беларускамоўны біскуп Рыма-каталіцкага касцёла з Магілёва». Пры гэтым ён размясціў банэр на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Як сказана на сайце праекта «Мова нанова», ідэя акцыі ў тым, каб паказаць, што беларускамоўныя людзі ёсць ва ўсіх сферах жыцця і ва ўсіх населеных пунктах Беларусі.

Last modified onПятніца, 22 Студзень 2016 11:23
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.