Фестываль «Дастукацца да нябёсаў» прайшоў у Баранавічах
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Выступілі каталіцкія і пратэстантскія гурты - збіраем відэа!
30 студзеня ў Баранавічах адбыўся традыцыйны, ужо пяты па ліку, фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Канцэрт, які арганізаваў малады каталіцкі святар Павел Рудзьман, прайшоў у Доме культуры Тэкстыльшчыкаў. Дарэчы, святар сам выступіў на музычнай сцэне. Прывітаў удзельнікаў фестывалю біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Сярод выступоўцаў былі каталіцкія і пратэстанцкія гурты: семінарыйныя «Ave» і «Подых Духа», свецкія «PARACLETOS», «The Fraize», «Небасхіл», «The Crossway».
Першы раз фестываль адбыўся ў Астраўцы ў студзені 2012 года як рок-фестываль рэлігійнай песні. Другім месцам правядзення стаў Гудагай, а апошнія тры гады менавіта Баранавічы прымаюць хрысціянскія гурты з усёй Беларусі.
Праз суткі ў сацсетках не з'явіліся відэазапісы з фестывалю, практычна не выкладвалі ўдзельнікі канцэрту і фотаздымкаў. Просім тых, хто быў на фестывалі, актывізавацца і падзяліцца ўражаннямі, фота і відэазапісамі! Кідайце, калі ласка, у каментарах спасылкі на запісы.
Related items
- Як усміхаецца найстарэйшы іерарх Беларусі? Неафіцыйны рэпартаж з Янава
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах