І Кангрэс сямейных рухаў у Беларусі пройдзе ў Баранавічах
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Прызначана дата пілігрымкі сем’яў да Маці Божай Браслаўскай.
5 лютага ў Бярозаўцы прайшло пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Пасяджэнне ўзначаліў старшыня Рады па справах сям’і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Падчас пасяджэння быў абмеркаваны стан падрыхтоўкі да І Кангрэсу сямейных рухаў у Беларусі, які адбудзецца 13-15 мая ў Баранавічах. Тэма кангрэсу - «Прабачэнне і паяднанне ў сям’і».
Сярод дакладчыкаў запрошаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, ксёндз доктар Андрэй Рылка, Наталля Пан, Галіна Масленікава.
Кангрэс пачнецца 13 мая ў 17.00. Праграма, акрамя дакладаў, уключае працу ў групах метадам «адкрытай прасторы». Вынікам працы павінен стаць канчатковы дакумент, апрацаваны кіраўнікамі дыскусійных груп. Будзе таксама магчымасць задаць пытанні ўсім дакладчыкам. Кангрэс завершыцца 15 мая ў абедзенны час. Запіс па тэлефонах: +375 29 130 18 54,+375 29 130 18 54 (а. Пётр Фраштэнга), +375 29 340 73 74 (с. Барбара Сайнок), а таксама ў дыяцэзіяльных душпастыраў сем’яў. Запіс працягваецца да канца красавіка.
Таксама па ўзгадненні з біскупам Віцебскім вызначана дата Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў да Маці Божай Браслаўскай. Сёлета яна ўпершыню будзе праходзіць два дні і адбудзецца 11-12 верасня. Пілігрымка пачнецца 11 верасня ў 13.00 прывітаннем, завершыцца 12 верасня ў 13.00 абедам. Дэвіз пілігрымкі - «Прабачэнне і паяднанне ў сям’і». Праграма будзе вядома пазней.
Related items
- Як усміхаецца найстарэйшы іерарх Беларусі? Неафіцыйны рэпартаж з Янава
- Правілы прызнання цудоўных з'яў змянілі ў Ватыкане
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах