Упершыню ў Беларусі Свята буслоў зладзіць каталіцкая парафія
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Вёска на мяжы з Латвіяй запрашае гасцей у красавіку.
Айцец Чэслаў Курэчка МІС запрашае ў Росіцу на Свята буслоў, якое запланавана на 30 красавіка 2016 года. Асноўныя ідэі свята - абарона беларускіх сем’яў перад сучаснымі выклікамі, малітва за Беларусь, клопат аб навакольным асяроддзі ў Беларусі.
“Гэтая птушка – сімвал Беларусі і сімвал сям’і. Хочацца падкрэсліць гэтым святам неабходнасць абароны нашай Бацькаўшчыны і сям’і ад усялякага зла. Калі ў беларусаў будуць святыя і добрыя сем’і, ніякая бяда нам не страшная. І канешне, мяне як аматара прыроды, хвалюе экалагічны стан нашай зямлі. Папа Францішак заклікае ў сваёй энцыкліцы “Laudato si” бараніць прыроду, бо яна – Божы дар. Таму вось такім птушыным святам, спадзяюся, нам удасца яшчэ раз нагадаць пра сур’ёзныя выклікі нашага часу і заахвоціць людзей змагацца з імі”, – падзяліўся святар пра сваю новую мару, піша Сatholicnews.by. Яшчэ трывае сакавік, а ў Росіцы ўсё ўжо прадумана. Гатовыя нават тры буслянкі.
Дарэчы, да 8 сакавіка святар падарыў сваім парафіянкам цюльпаны, якія вырасціў сам. Нагадаем, кс. Чэслаў Курэчка ў гэтым годзе ўдастоены прэзідэнцкай прэміі «За духоўнае адраджэнне».
Related items
- Як усміхаецца найстарэйшы іерарх Беларусі? Неафіцыйны рэпартаж з Янава
- У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах