Напярэдадні Пасхі ў Мінску пройдзе «Ноч канфесіяналаў»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
На працягу шасці гадзін у касцёле будуць прымаць споведзь.
22 сакавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка) пройдзе ўжо традыцыйная душпастырская акцыя «Ноч канфесіяналаў». У гэты дзень у парафіяльнай капліцы па адрасе вул. Івянецкая, 15а (заезд для аўтамабілістаў з боку вул. Лабанка, 20) можна будзе прыступіць да сакрамэнту споведзі. Споведзь працягнецца з 18.00 да 24.00.
Ідэя «адчыненых канфесіяналаў» упершыню з’явілася ў 2007 годзе ў Чыкага (ЗША). Тады з сакрамэнту споведзі скарысталі 2500 чалавек. Паступова ініцыятыва вечаровай споведзі знайшла свой працяг і ў іншых краінах.
У Мінску «ноч канфесіяналаў» ўпершыню у 2012 годзе правёў кс. Францішак Рудзь. З таго часу душпастырская акцыя ў парафіі Маці Божай Будслаўскай праходзіць штогод.
Related items
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?