Logo
Print this page

Ватыкан павіншаваў будыстаў з іх галоўным святам

У пасланні робіцца акцэнт на актуальных праблемах экалогіі.

Папская рада па міжрэлігійным дыялогу скіравала да вызнаўцаў будызму віншавальнае пасланне з нагоды свята Весах, калі ўзгадваюцца нараджэнне, прасвятленне і смерць Буды. У звароце гучыць спасылка на энцыкліку Францішка “Laudato si’” і робіцца акцэнт на праблемах экалогіі.

Падкрэсліваецца заклапочанасць будыстаў вострымі пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя, а таксама іх аднолькавае з хрысціянамі разуменне прычын экалагічнага крызісу, які палягае, між іншым, на прагнасці і несумленнасці чалавека. Таму “абвастрэнне сусветных экалагічных праблем павялічыла неабходнасць міжрэлігійнага супрацоўніцтва”.

“Навучанне адказнасці ў адносінах да наваколля і выпрацоўка “экалагічнага грамадзянства” патрабуюць дасканалай экалагічнай этыкі, якая б грунтавалася на павазе і клопаце аб прыродзе”, упэўнены ў Папскай радзе па міжрэлігійным дыялогу. У пасланні адзначаецца, што ў краінах, дзе хрысціяне і будысты жывуць і працуюць побач, можна паляпшаць стан і ўстойлівае развіццё планеты праз адукацыйныя праграмы па павышэнні экалагічнай свядомасці людзей.

“Мы можам супрацоўнічаць у справе вызвалення чалавецтва ад пакутаў, якія правакуюцца кліматычнымі зменамі, і разам рабіць унёсак у клопат пра наш агульны дом”, - падкрэсліваецца ў пасланні.

be.radiovaticana.va

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.