Logo
Print this page

Папскі пасланнік прыбудзе на ўрачыстасці ў Будславе

Аўстрыйскі кардынал павіншуе беларускі Касцёл з 25-годдзем.

7 мая 2016 г. папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Венскага, кардынала Крыстафа Шонборна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня 2016 г. у Будславе і штогод збірае тысячы каталіцкіх вернікаў.

13 красавіка 1991 г. папам Яна Паўлам ІІ былі адноўлены каталіцкія структуры ў Беларусі. Булай “Nos autem” была заснавана Мінска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Гродзенская і Пінская дыяцэзіі. Мінска-Магілёўская архідыцяэзія была ўтворана ў межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Гродзенская – у межах Гродзенскай вобласці і Пінская – у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей, перадае be.radiovaticana.va.

Раней Савет Біскупскіх Канферэнцый Еўропы павіншаваў католікаў Расіі, Беларусі і Казахстана з 25-й гадавінай аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў краінах.

Last modified onСубота, 07 Май 2016 15:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.