Logo
Print this page

У Беларусі пройдзе фестываль-конкурс хрысціянскай музыкі

Мерапрыемства ладзіць каталіцкая парафія ў Беразінскім.

Фестываль-конкурс хрысціянскай музыкі «Laudato Si» («Хвала Табе») пройдзе 13-14 жніўня ў Касцёле Божага Цела ў пасёлку Беразінскае (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) па благаслаўленні Арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскі Тадэвуша Кандрусевіча.

Мэтай фестывалю арганізатары ставяць распаўсюджванне і пашырэнне хрысціянскага спеву і хрысціянскіх вартасцяў, знаёмства і інтэграцыя хрысціянскіх выканаўцаў і ўдасканаленне іх прафесійных навыкаў, а таксама сустрэчу дзяцей, моладзі і дарослых, каб супольна праслаўляць Бога праз дар музыкі і спеву, паглыбленне сумеснага радаснага перажывання такіх каштоўнасцяў, як вера, культура і праца.

Для ўдзелу ў фестывалі трэба даслаць анкету (можна спампаваць на старонцы vk.com/laudato_si) на эл. адрас laudatosi.post (а) gmail.com або патэлефанаваць арганізатарам ((033) 602-20-36 - Андрэй; (029) 961-42-15 - Алёна) або даслаць раздрукаваную анкету на адрас 222313 аг. Беразінскае, вул. Леніна, 3.

Таксама трэба даслаць тэкст, або ноты з тэкстам, або аудыёзапіс 2-х спеваў хрысціянскага зместу, якія ўдзельнік жадае выканаць на фестывалі. Час выступу - да 15 хвілін. Удзел могуць браць выканаўцы і гурты агульнай колькасцю да 15 чалавек. Тэрмін падачы анкеты - да 23.07.2016. Удзельнікі, якія выканаюць умовы ўдзелу ў фестывалі, атрымаюць запрашэнне пасля 23.07.2016.

Журы пры падвядзенні вынікаў конкурса будзе вызначаць катэгорыі выканаўцаў у адпаведнасці з колькасцю, складам і ўзростам удзельнікаў. Будуць прысуджаны 1-е, 2-е і 3-е месца ў адпаведнай катэгорыі, а таксама Гран-пры фестывалю і спецыяльныя прызы. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам гукавое абсталяванне, начлег і пасілак.

Last modified onНядзеля, 22 Май 2016 23:59
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.