Рэліквію св. Яна Паўла II скралі з Кёльнскага сабора
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Тканіна з кропляй крыві святога мае вялікую духоўную каштоўнасць.
З сабора ў Кёльне (Нямеччына) скрадзена тканіна з кропляй крыві св. Яна Паўла ІІ. Пра гэта 6 чэрвеня паведамілі праваахоўчыя органы ФРГ. Пробашч сабора Герд Бахнер адзначыў, што нягледзячы на «невысокую матэрыяльную каштоўнасць» скрадзенага прадмета, «вельмі вялікая яго духоўная каштоўнасць».
Бахнер таксама заклікаў злачынцаў «адумацца» і вярнуць скрадзенае. Згуба была выяўлена адным з парафіян раніцай у нядзелю. У паліцыі лічаць, што крадзеж быў здзейснены ў ноч з суботы на нядзелю 5 чэрвеня.
Нагадаем, Папа Рымскі Ян Павел II (Караль Вайтыла) - папулярны каталіцкі святы з Польшчы, якім яшчэ пры жыцці захапляліся мільёны людзей, праз якога Гасподзь зрабіў вельмі шмат добрых спраў для ўсяго свету - быў урачыста кананізаваны ў Ватыкане 27 красавіка 2014 года. Святую Імшу з абрадам кананізацыі цэлебраваў Папа Францішак.
Related items
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын