Logo
Print this page

У «Радыё Марыя» ў Беларусі новы дырэктар - кс. Аляксандр Улас

Радыёстанцыя ўжо знайшла месца для студыі і чакае валанцёраў.

Выконваць абавязкі праграмнага дырэктара каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі будзе святар Аляксандр Улас. Цяпер ён знаходзіцца ў Кіеве на сустрэчы святароў-дырэктараў РМ з розных краін свету. 6 верасня беларускі святар здзейсніў святую Імшу ў прамым эфіры «Радыё Марыя Украіна», паведамілі ў рэдакцыі РМ.

Дарэчы, ужо выбрана і ўзгоднена месца для студыі - непадалёк ад цэнтру Мінска, на вуліцы Чайкоўскага, у прыватным доме з утульным панадворкам.

- «Радыё Марыя» - гэта радыё, вакол якога заўсёды шмат валанцёраў і гасцей, таму месца для студыі падбіралі такім чынам, каб усе, хто хоча жыць жыццём радыё, маглі лёгка туды дабрацца, - пракаментавалі ў рэдакцыі.

Last modified onАўторак, 06 Верасень 2016 17:59
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.