Logo
Print this page

Біскуп паблагаславіў Бэтлеемскім агнём католікаў у Баранавічах

Сімвал Раства перадалі ўсім парафіям горада.

У чацвёртую нядзелю Адвэнту ў Баранавічах перадалі Бэтлеемскі агонь ва ўсе каталіцкія парафіі горада.

- Нам перадалі сімвал Божага Нараджэння ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа і мы ўрачыста ўнеслі яго ў капліцу Святой Тройцы. Дзеці з парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай перадалі Агонь біскупу Пінскаму Антонію Дзям'янку, які паблагаславіў Бэтлеемскім агнём вернікаў і ўзначаліў тут святую Імшу, - распавёў душпастыр моладзі і адказны за пакліканні ў Пінскай дыяцэзіі, дырэктар Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага кс. Павел Рудзьман.

Нагадаем, Бэтлеемскі агонь у болей за 20 гарадоў Беларусі даставілі каталіцкія скаўты (фота).

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.