Стала вядома, хто выступіць на фестывалі «Дастукацца да нябёсаў» у Баранавічах
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
3-гадзінны марафон хрысціянскай музыкі пройдзе з удзелам шасці гуртоў.
Стаў вядомы спіс удзельнікаў фэсту «Дастукацца да нябёсаў», які пройдзе ў Баранавічах 11 лютага. Як распавёў арганізатар, каталіцкі святар Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі, на трохгадзінным марафоне хрысціянскай музыкі выступяць шэсць каманд, усе яны - каталіцкія. Гэта група пінскай духоўнай семінарыі «Подых духа», калектыў гродзенскай семінарыі «Ave» (таксама будзе магчымасць пагутарыць з клерыкамі), моладзевы рух OPEN, салезіянскі гурт «Небасхіл», евангелізацыйная праекты «Рыбы» і «Step Project».
Кс. Павел дадаў, што ў якасці службы парадку на канцэрце ўпершыню будуць прысутнічаць каталіцкія скаўты.
Нагадаем, VI Фестываль «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе 11 лютага ў баранавіцкім Доме культуры тэкстыльшчыкаў, уваход вольны, пачатак у 19.00. Тэма сёлетняга фестывалю, які пройдзе ў Баранавічах ўжо ў шосты раз, - «Каб усе былі адно».
План маршруту ад вакзалаў да Дома культуры тэкстыльшчыкаў:
- Ад аўтавакзала і чыгуначнага вакзала «Баранавічы-Палескія» - аўтобус №7
- Ад цэнтральнага чыгуначнага вакзалу - аўтобус №23 да вакзала «Баранавічы-Палескія», там перасесці на аўтобус №7. Ці ехаць ад вакзалу аўтобусам №25 да прыпынку ТЭС, там перасесці на аўтобус №6.
Media
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла