У Мінску каталіцкі святар выйграў суд у ДАІ
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Ксяндза з Віцебска аштрафавалі на свяце ў Будславе.
10 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска закрыў адміністрацыйную справу за парушэнне Правілаў дарожнага руху ў дачыненні да пробашча віцебскага каталіцкай парафіі святога Антонія. Кс. Вячаслаў Барок абскардзіў пратакол ДАІ за нібыта парушэнне ПДР на галоўным каталіцкім свяце ў Будславе 1 ліпеня 2016 года. Больш за паўгода святар змагаўся за адмену несправядлівага пакарання - тады ён быў аштрафаваны на 42 рублі.
Святару інкрымінавалася незаконная паркоўка на перакрыжаванні. Традыцыйна ў дзень свята рух у Будславе перакрываецца, праехаць на спецыяльна адведзеную стаянку ля Нацыянальнага санктуарыя могуць толькі святары і прадстаўнікі ўладаў, але канфлікт разгарэўся пасля таго, як супрацоўнікі ДАІ не прапусцілі святара да гэтай стаянкі.
У кастрычніку ксёндз аспрэчыў штраф ДАІ, тады суд адправіў пратакол на дапрацоўку. Аднак у Дзяржаўтаінспекцыі зноў прызналі святара вінаватым. У другі раз суд спыніў адміністрацыйны працэс і зняў віну з пробашча касцёла.
- Пра гэта паведамілі майму адвакату, рашэння з матывіроўкай мы пакуль не бачылі. Міліцыянты заблыталіся і давалі супярэчлівыя паказанні, - адзначыў святар.
Кс. Вячаслаў прызнаўся, што рады перамозе, аднак шкадуе, што дамагацца правасуддзя давялося так доўга, траціць грошы на сваю абарону і дарогу з Віцебска ў Мінск.
Related items
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі