Logo
Print this page

На Youtube з'явіўся беларускі фільм «Шлях» ад айцоў-марыянаў

Для вобразу пекла рабілі кадры з Прыпяці каля Чарнобыля [відэа]

У інтэрнэце з'явіўся беларускі хрысціянскі фільм «Шлях», які быў зняты прафесійнымі рэжысёрам і аператарам па замове айцоў-марыянаў пад кіраўніцтвам вядомага каталіцкага святара а. Аляксандра Жарнасека. Фільм выклаў на Youtube Алег Дабравольскі, які сыграў у ленце і даў сведчанне алкаголіка.

- Фільм рабілі з нагоды беатыфікацыі Заснавальніка Ордэну Марыянаў а. Станіслава Папчынскага. Дзе-нідзе мы паказвалі фільм, але не на шырокую публіку. У мінулым годзе была кананізацыя нашага Заснавальніка. Фільм вельмі якасны і таленавіта зроблены, хаця і не папсовы. Не выпадковыя людзі яго рабілі. Моцны ў плане духоўным. Для цікавасці, вобраз пекла ў фільме - гэта кадры з Прыпяці каля Чарнобыля. Людзі спецыяльна туды паехалі за гэтымі кадрамі, - распавёў а. Аляксандр Жарнасек.

Гэты сапраўды аўтарскі фільм быў зняты яшчэ ў 2009 годзе, але толькі цяпер дайшоў да гледачоў.

Media

Last modified onАўторак, 21 Люты 2017 21:16
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.