Logo
Print this page

Малітвы ў Дзень цвярозасці правядуць католікі і праваслаўныя ў Шуміліна

Таксама ў раёне адбудзецца забег ды іншыя акцыі.

24 сакавіка ў Шумілінскім раёне пройдзе Дзень цвярозасці. У гэты дзень будуць ладзіцца малітоўныя акцыі «Пастаў свечку аб вылячэнні» (11.00 - у праваслаўным храме Афанасія Брэсцкага, 18.00 - у касцёле Маці Божай Фацімскай).

Таксама адбудзецца забег «Мы - за цвярозы лад жыцця», у вёсках і райцэнтры будзе арганізавана работа аўтаклуба «П’янству - бой», акцыя «Пост цвярозасці» і спартыўныя мерапрыемствы для насельніцтва.

У гэты дзень будзе дзейнічаць забарона на продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб’ектах, паведамляе на сваёй старонцы ў ВК шумілінская раённая газета «Герой працы».

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.