Logo
Print this page

У Хатыні ўпершыню за час існавання мемарыяла ўсталявалі крыж

Набажэнства ўзначалілі праваслаўны і каталіцкі іерархі.

24 сакавіка ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылося благаслаўленне крыжа, узведзенага для публічнага пакланення. Раней на месцы хатынскай трагедыі не было ніводнага хрысціянскага знаку.

Набажэнства ўзначалілі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У малітве прынялі ўдзел супрацоўнікі мемарыяльнага комплекса і тыя, хто меў дачыненне да ўзвядзення крыжа.

Усталяваны крыж, са змешчаным на ім цярновым вянцом і з трыма валунамі ў яго падножжа, утварае суцэльную кампазіцыю. Аўтары памятнага знаку — архітэктар Юрый Градаў і скульптар Канстанцін Селіханаў.

22 сакавіка 1943 года нацысцкія салдаты спалілі разам з жыхарамі вёску Хатынь у Лагойскім раёне. На яе месцы пасля вайны быў узведзены мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў вёскі Хатынь і іншых знішчаных беларускіх вёсак.

Сatholic.by

Last modified onПятніца, 24 Сакавік 2017 17:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.