Logo
Print this page

У Гомелі ўсталявалі бягучы радок з цытатамі з Бібліі

Такім чынам гаспадар прыватнага дома прапаведуе мінакам.

У прыбудове над прыватным домам па вуліцы Сазонава ў Гомелі (раён праспекта Перамогі, ля СШ №5) усталяваны бягучы радок LED з цытатамі з Бібліі, у прыватнасці, з Пасланняў Апосталаў. Мяркуючы па ўсім, такую пропаведзь Слова Божага арганізаваў вернік пратэстанцкай канфесіі.

Бягучы радок ўсталяваны з боку вуліцы, так што мінакі звяртаюць на яго ўвагу, некаторыя спыняюцца і чытаюць цытаты.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.