Logo
Print this page

Велікодны абед у космасе: мясное асарці і вітамінавы напой [відэа]

Астранаўты павіншавалі з Вялікаднем падпісчыкаў у сацсетках.

Некалькі астранаўтаў з борта касмічнага карабля павіншавалі падпісчыкаў сваіх старонак у сацсетках з Вялікаднем, які хрысціяне ўсіх канфесій святкавалі 16 красавіка. Напрыклад, амерыканец Скот Кэлі выклаў у сваім Instagram фота велікоднага зайца ў бязважкасці на фоне Зямлі з подпісам #HappyEaster everybody, атрымаўшы за здымак звыш 23 тысяч лайкаў.

А расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі, Алег Навіцкі апублікаваў відэа аб сваім Велікодным абедзе. Святочны стол касманаўтаў на МКС: баклажаны з бульбай, салата з буракоў, мясное асарці, вітамінавы напой. «Хрыстос уваскрос!», - пісалі многія ў каментарах да відэа, якое паглядзелі амаль 15 тысяч падпісчыкаў.

Last modified onСерада, 19 Красавік 2017 13:25
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.