Снег 11 траўня: у касцёлах моляцца аб нармалізацыі надвор'я
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Кветкі ў гурбах уражваюць, але ўраджай можа загінуць [фота]
І зноў, ужо 11 траўня, снег накрыў частку тэрыторыі Беларусі. Стужкі ў сацсетках мільгацяць снежнымі фота: Маладзечна, Мінск, Віцебск, Друя... Сняжынкі, а сям-там і сапраўдныя гурбы, ляжаць на свежай зялёнай траве, на травеньскіх цюльпанах. Вось дык Божыя сюрпрызы!
Аднак у некаторых каталіцкіх парафіях, у прыватнасці ў Віцебскай вобласці, святары моляцца аб нармалізацыі надвор'я. Бо многія людзі ўжо засеялі агароды, а гаспадаркі - палі, таму з-за анамальных халадоў у траўні ўраджай можа загінуць.
Тым часам сіноптыкі прагназуюць пацяпленне ўжо 12 траўня. У ноч на пятніцу яшчэ будзе халодна - каля нуля градусаў, а затым - прыкладна 9-13 градусаў цяпла без ападкаў, па поўдні краіны - яшчэ цяплей. У выходныя тэмпература таксама трохі падрасце - да плюс 16 градусаў, але пасля панядзелка зноў невялікае пахаладанне: плюс 9-11 градусаў з дажджамі.
Media
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі