Logo
Print this page

Каталіцкі арцыбіскуп благаславіў вытворчасць самазвалаў БЕЛАЗ

Мітрапаліта Кандрусевіча запрасілі пакіраваць грузавіком.

13 мая, у Мінску праходзіць адкрыццё веласезону. Звычайна ў ім прымае ўдзел і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, аднак сёлета ў гэты дзень арцыбіскуп кіраваў не веласіпадам у Мінску, а БЕЛАЗам у Жодзіне. Прычынай адсутнасці іерарха ў шэрагах мінскіх раварыстаў стаў яго ўдзел у сімпозіуме да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў, што праходзіць у Жодзіне.

На ўездзе ў горад Мітрапаліта сустракалі з хлебам і соллю, пасля чаго запрасілі на жодзінскае прадпрыемства БЕЛАЗ. Іерарх сустрэўся з кіраўніцтвам кампаніі і благаславіў вытворчасць. Затым арцыбіскупа Тадэвуша запрасілі пакіраваць адным з БЕЛАЗаў — і ён не адмовіў.

Беларускі аўтамабільны завод (БЕЛАЗ) — буйнейшая ў свеце кампанія па вытворчасці кар’ернай тэхнікі, а таксама цяжкога транспартнага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў горназдабыўнай і будаўнічай галінах прамысловасці, паведамляе Сatholic.by.

Last modified onСубота, 13 Май 2017 19:58
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.