Беларуская царква трапіла ў топ-50 найпрыгажэйшых будынкаў Лондана
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У драўляным храме сінтэзаваны тыпы сучаснай і традыцыйнай архітэктуры.
Праз паўгода пасля афіцыйнага адкрыцця Грэка-каталіцкая царква беларускай супольнасці ў Лондане працягвае атрымліваць узнагароды на брытанскіх і замежных конкурсах. 21 траўня яна трапіла ў лік 50 найлепшых будынкаў Лондана за 2016 год - атрымала прэмію Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў (RIBA London Award).
Нагадем, царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага, і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа была асвечаная ў Лондане 17 снежня па адрасе Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY. Бліжэйшая станцыя метро - Woodside Park. Гэта адзіная ў замежжы адмыслова пабудаваная беларуская грэка-каталіцкая царква і першая драўляная царква ў Лондане ад часоў Вялікага пажару (1666 год). Збудаваная на 30-я ўгодкі Чарнобыля, яна таксама стала храмам-помнікам усім ягоным ахвярам.
Камень, які стаў краевугольным у падмурку новага храма, быў прывезены са старадаўняга Траецкага касцёла ў беларускай вёсцы Друя, аднаго з цэнтраў адраджэння нацыянальнай Царквы.
Спраектаваў невялікі драўляны храм лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзывай Рафаэль Со, які з'яўляецца вернікам беларускай грэка-каталіцкай царквы, што існуе ў Лондане ўжо каля 70 гадоў.
У праекце сінтэзаваны тыпы сучаснай архітэктуры і традыцыйнай архітэктуры беларускіх храмаў Усходняга хрысціянства.
Related items
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»