Пачалася рэгістрацыя на МСМ-2017 у Івянцы [+праграма]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Удзельнікі будуць жыць у намётавым гарадку.
Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе 28–30 ліпеня пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі. Для ўдзелу ў МСМ неабходна папярэдняя рэгістрацыя, якая магчыма таксама ў электронным варыянце.
З сабою трэба мець палатку, карымат, сродкі асабістай гігіены. У палатачным гарадку будзе арганізавана гарачая вада, удзельнікі МСМ змогуць прыняць душ, паведамляе Catholic.by.
Праграма мерапрыемстваў:
28 ліпеня, пятніца
- 13.00 – 17.00 — заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў. Засяленне ў палатачным гарадку
- 14.00 — абед
- 17.30 — падрыхтоўка да сятой Імшы і магчымасць споведзі
- 18.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
- 19.00 — вячэра
- 20.00 — Крыжовы шлях
- 21.30 – 00.00 — Марыйнае чуванне (Ружанец, акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы, працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай)
29 ліпеня, субота
- 08.00 — Ютрань
- 09.00 — сняданак
- 09.45 — ранішняя размінка
- 10.00 – 12.00 — канферэнцыя на тэму фацімскіх аб’яўленняў (Ян Будзяшак)
Ян Будзяшак — вядомы польскі джазмен, перкусіст, евангелізатар, пісьменнік, арганізатар маштабных канцэртаў праслаўлення «Jednego Serca, Jednego Ducha». - 11.00 – 11.20 — перапынак
- 12.00 — майстар-класы (на выбар)
- 14.00 — абед
- 15.00 — каталіцкая інтэлектуальная гульня «КІнГ»
- 17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
- 18.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
- 19.00 — вячэра
- 21.00 – 23.30 — канцэртная праграма (заключны канцэрт «Музычнай Майстэрні», выступ францішканскага семінарыйнага гурта «Pokój i dobro»)
30 ліпеня, нядзеля
- 08.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
- 08.30 — сняданак
- 09.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
- 10.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі), урачысты акт аддання Найсвяцейшай Панне Марыі
- 12.00 — абед. Ад’езд удзельнікаў
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу