Logo
Print this page

«Радыё Марыя» ў Беларусі шукае карэспандэнта

Запісы можна рабіць дома на дыктафон і дасылаць у рэдакцыю.

Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі знаходзіцца ў пошуках новага карэспандэнта, які б мог рыхтаваць запісы навін з Мінска-Магілеўскай дыяцэзіі. Ранейшы карэспандэнт Валеры Баброўскі, на жаль, больш не можа выконваць гэтую працу па прычыне вялікай занятасці, паведамляе «РМ» і сардэчна дзякуе Валерыю.

- Для таго, каб зрабіць запіс, няма неабходнасці прыязджаць кожны тыдзень у студыю. Запісы можна рабіць дома на дыктафон і дасылаць нам у пятніцу, - адзначаюць у рэдакцыі.

Тых, хто жадае паспрабаваць, запрашаюць пісаць на электроны адрас: radiomariaby@gmail.com

Нагадаем, «Радыё Марыя» ў Беларусі пакуль не мае сваёй радыёхвалі, але выходзіць у эфір у інтэрнэце.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.