Парыжскі музыка сыграе ў Нарачы на канцэрце ў гонар Шастаковіча
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Творы рускага кампазітара прагучаць у мясцовым касцёле.
У каталіцкім храме ў вёсцы Нарач Мядзельскага раёна 30 ліпеня прагучаць творы вялікага рускага кампазітара Дзмітрыя Шастаковіча (1906-1975). Канцэрт прымеркаваны да 111-й гадавіны з дня нараджэння кампазітара. Беларуска-французскі праект рэалізуецца мецэнатамі на грамадскіх пачатках пры садзейнічанні Мядзельскага райвыканкама, Міністэрства культуры, Акадэміі музыкі і касцёла Святога Апостала Андрэя ў Нарачы.
У храме выступяць музыканты Белдзяржакадэміі музыкі, а таксама вядомы французскі габаіст Жэром Гішар, які прыедзе з Парыжа і будзе выступаць у канцэрце для габоя і струнных, паведамляюць арганізатары.
Ініцыятарам і галоўным арганізатарам мерапрыемства стаў француз беларускага паходжання, еўрапейскі оперны спявак Аркадзь Валадось, які з'яўляецца прыхільнікам творчасці Дзмітрыя Шастаковіча.
Упершыню ў мінулым годзе ў касцёле рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай дапамогі ў вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна, на гістарычнай радзіме продкаў Шастаковіча, адбылася канцэртная праграма, прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння кампазітара. У Шэметава жыў прадзед кампазітара Пётр Шастаковіч (1808-1871).
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла