Logo
Print this page

Як праходзіць нядзельная Імша ў католікаў Кеніі - відэа

Афрыканцы танчаць у этна-стылі і гучна спяваюць перад пачаткам Эўхарыстыі.

Беларус Антон Лукашук, які зараз жыве ў Польшчы, займаецца фатаграфіяй і падарожжамі, пабываў у афрыканскай краіне Кенія і апублікаваў невялікі відэазапіс з мясцовай каталіцкай парафіі. На відэа - момант нядзельнай святой Імшы, калі перад пачаткам Эўхарыстыі парафіяне падносяць да алтара Святыя дары і перадаюць іх святару.

Калі ў еўрапейскіх храмах гэта адбываецца пад ціхую песню або зусім у маўчанні, то афрыканцы ў гэты час гучна спяваюць і танчаць у этна-стылі - атрымліваецца сапраўднае свята. Фота і відэа ураджэнец Брэста Антон Лукашук зрабіў у каталіцкім храме горада Укунда у Кеніі і апублікаваў у сацсетках.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.