Logo
Print this page

Рэформа падрыхтоўкі да святарства ў Беларусі: што змянілася

Пінская семінарыя ў якасці эксперыменту стане дыяцэзіяльнай на два гады.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі паведаміла, што 15 мая 2018 года Кангрэгацыя па справах Духавенства, кіруючыся распрацаванай Святым Пасадам праграмай падрыхтоўкі святароў Ratio fundamentalis institutionis sacerdotalis прыняла рашэнне адносна падрыхтоўкі святароў у Беларусі.

Згодна з Дэкрэтам Кангрэгацыі, які ўвайшоў у сілу з 25 мая 2018 года:

1. Ствараецца падрыхтоўчы курс для кандыдатаў да святарства для ўсіх дыяцэзій на Беларусі з сядзібай у Мінску;

2. Гродзенская духоўная семінарыя пераўтвараецца ў Міждыяцэзіяльную Духоўную семінарыю для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзій;

3. Разам з гэтым у якасці эксперымента на працягу двух акадэмічных гадоў (2018–2019 і 2019–2020) семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску застаецца дыяцэзіяльнай семінарыяй для кандыдатаў да святарства для Пінскай дыяцэзіі.

Такое функцыянаванне семінарый распачынаецца з 2018–2019 акадэмічнага года.

Catholic.by

Last modified onСубота, 02 Чэрвень 2018 23:38
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.