Logo
Print this page

«Да Маці!» Стартавалі пешыя пілігрымкі ў Будслаў [абнаўляецца]

Шматдзённы шлях да абраза Маці Божай здзяйсняюць сотні вернікаў.

16 чэрвеня стартавала пешая пілігрымка Пінскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы «Брэст - Будслаў», якая ідзе шлях даўжынёю 537 кіламетраў за 16 дзён. З Брэста выйшлі 84 чалавекі, па дарозе да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак (вялікая колькасць - у Баранавічах), і ў выніку ў Будслаў у складзе паломніцтва прыходзяць 300-400 чалавек. Нагадаем, паломнікі робяць прыпынкі ў Жабінцы, Кобрыне, Луке, Бярозе, Івацэвічах, Лясной, Баранавічах, Паланэчцы, Ярэмічах, Дзераўным, Івянцы, Ракаве, Радашковічах, Іллі і ў Даўгінаве.

Услед за групай з Брэста ў Будслаў выйшлі пілігрымкі з Ліды (23 чэрвеня), з Віцебска і Гудагая (25 чэрвеня), а затым і многія іншыя пілігрымкі з розных куткоў Беларусі. Katolik.life абнаўляе інфармацыю аб пілігрымках, цяпер ідуць трансляцыі з брэсцкай і лідскай пілігрымак.

Свята беларускіх католікаў у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай пройдзе 1-2 ліпеня [праграма].

ВНИМАНИЕ! С вечера 29 июня смотрите трансляцию с пилигримок и онлайн-видео из Будслава на этой странице >>>

Media

Last modified onПятніца, 29 Чэрвень 2018 23:08
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.