Logo
Print this page

Рэкламны конкурс Чэхіі выйграла «аб'ява ад Езуса»

Плакат-пераможца быў размешчаны на сцяне салезіянскай каталіцкай царквы.

Нядаўна айцец салезіянін, каталіцкі святар Марцін Гобза, пробашч парафіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус на ўскраіне Прагі, выйграў нацыянальны конкурс «Залатое пяро - 2018» на лепшы рэкламны тэкст года. Сціплы плакат з простым тэкстам быў размешчаны на сцяне парафіяльнай святыні ў пражскім раёне Кабылісы і адразу стаў папулярны ў сацыяльных сетках.

«Аб'ява. Канчатковая станцыя становіцца перасадачнай. Змена сапраўдая ад дня Вялікадня назаўжды. Па падрабязнасці звярніцеся ў бліжэйшы храм». І подпіс - Езус з Назарэта.

Як паведамляе чэшская прэса, для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе «Залатое пяро» прымаюцца не класічныя аб'явы - абавязковай умовай з'яўляецца тое, што аўтар спрабуе ў чымсьці пераканаць або паўплываць на стаўленне грамадскасці.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.