Logo
Print this page

У прэзідэнта Філіпін, які зневажаў Бога, знайшлі смяротную хваробу

Раней Дутэртэ заяўляў, што сыдзе ў адстаўку, калі яму дакажуць існаванне Госпада. І ён сапраўды мае намер пакінуць пасаду - з-за таго, што ў яго выявілі перадрак.

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ зрабіў заяву аб тым, што гатовы сысці ў адстаўку, калі пацвердзіцца ягоны дыягназ. Нядаўна кіраўніка краіны шпіталізавалі з-за абвастрэння сіндрому Баррэтта - гэта захворванне стрававода, якое характарызуецца як перадпухлінны стан.

- Калі пацвердзіцца, што гэта рак, я не буду працягваць сваю агонію ў гэтым офісе або дзе б там ні было яшчэ, - публічна паабяцаў 73-гадовы Дутэртэ.

Нагадаем, філіпінскі лідар нядаўна стаў вядомым ва ўсім свеце з-за сваіх недарэчных выказванняў у адрас Бога. Прэзідэнт Дутэртэ назваў Госпада «дурнем» і іншай лаянкавай фразай. Гэтым кіраўнік дзяржавы выклікаў абурэнне ў філіпінцаў, большая частка з якіх - хрысціяне каталіцкай канфесіі.

Словы Дутэртэ асудзіла мясцовая Царква і шырокая грамадскасць краіны.

Неўзабаве філіпінскі лідэр зрабіў яшчэ адну заяву: паабяцаў сысці ў адстаўку, калі яму змогуць даказаць існаванне Бога. А менавіта - што чалавек можа гаварыць з Госпадам і бачыць яго.

Пакуль не вядома, ці ўспрыняў прэзідэнт Дутэртэ сваю смяротную хваробу як доказ існавання і дзеяння Бога, але, як бачым, сваю пасаду ён усё ж такі збіраецца пакінуць.

Last modified onПятніца, 05 Кастрычнік 2018 13:44
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.