У Чырвоным касцёле Мінска пачынаюць служыць св. Імшы па-ангельску
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Для замежнікаў будзе служыць новы вікарый кс. Кірыл Бардонаў.
З нядзелі, 14 кастрычніка, у рымска-каталіцкай парафіі св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл на пл. Незалежнасці) пачынаецца правядзенне нядзельных святых Імшаў на англійскай мове. Пакуль пробашч кс. Уладзіслаў Завальнюк вызначыў час пачатку службаў па-ангельску ў 16.30.
- У 15 гадзін праходзяць святыя Імшы для дзяцей, а затым адразу будзе служба на англійскай мове. Бо на гэтыя святыя Імшы будуць прыходзіць работнікі пасольстваў, замежныя студэнты - хай яны бачаць, колькі ў нашым касцёле дзяцей, сем'яў, - патлумачыў сваю ідэі пробашч падчас чытання парафіяльных аб'яваў.
Калі сфармуецца кола ўдзельнікаў «ангельскіх» Імшаў, будзе вызначана пастаяннае месца і час для іх правядзення.
Служыць Імшы па-ангельску будзе новы вікарый кс. Кірыл Бардонаў, які добра валодае замежнай мовай. Раней святар узначальваў афіцыйны партал Каталіцкай царквы ў Беларусі, аднак нядаўна пакінуў гэтую пасаду па ўласным жаданні. У Чырвоным касцёле кс. Кірыл праводзіць таксама сустрэчы для моладзі - кожны чацвер пасля св. Імшы на 19 гадзін.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле