Logo
Print this page

Ноў-хаў: святар у Мінску сам гатуе віно для святой Імшы

На шэсць літраў соку спатрэбілася два вядры вінаграду :)

Каталіцкі святар з Мінска Аляксандр Улас уласнаручна гатуе віно для выкарыстання ў якасці Святых Дароў падчас святой Імшы. Нагадаем, у хрысціянскіх Цэрквах, праваслаўі і каталіцызме, святары падчас Эўхарыстыі прымаюць Цела і Кроў Хрыста, якія маюць від звычайных хлеба і віна, але перамяняюцца ў сапраўдныя Цела і Кроў Езуса.

- Вось так два вядры вінаграду ператварыліся ў 6 літраў соку. Дзве гадзіны ручнога ціску, - паведаміў айцец Аляксандр на сваёй старонцы ў Facebook. І пракаментаваў: - Вінаград паціскаў, віно раблю на Імшу.

Айцец Аляксандр Улас служыць пробашчам сталічнай парафіі Хрыста Збаўцы ў Шабанах. Каля года таму святар быў прызначаны дырэктарам каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі, а з нядаўняга часу стаў выконваючым абавязкі дырэктара афіцыйнага партала Каталіцкай царквы ў Беларусі.

Media

Last modified onСерада, 10 Кастрычнік 2018 13:48
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.