BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мсціславе пачалі работы па выратаванні старадаўняга касцёла [відэа]

На першым этапе закінуты храм закансервуюць

У Мсціславе, на помніку архітэктуры XVIII стагоддзя - касцёле езуітаў - зноў ажыўленне. Да супрацьаварыйных работ прыступілі будаўнікі з Магілёва - падрадная арганізацыя будтрэста N12. Спецыялісты павінны падрыхтаваць да кансервацыі культавае збудаванне - езуіцкі касцёл у стылі барока, які размешчаны амаль у самым цэнтры Мсціслава, паведамляе актывіст Дзяніс Касцюкевіч.

У мясцовым райвыканкаме ўдакладнілі, што пачаліся падрыхтоўчыя працы да зняцця аварыйнасці будынка. Будаўнікі ўмацоўваюць апорныя сцены, дах, потым заладзяць дзіркі і падрыхтуюць будынак да кансервацыі. Грошы на працы выдзяляе Магілёўскі аблвыканкам.

Нагадаем, закінуты каталіцкі храм у апошнія гады знаходзіўся ў аварыйным стане. У снежні мінулага года там абвалілася частка сцяны. Цяпер ёсць надзея, што мсціслаўскі касцёл можа быць выратаваны і закансерваваны.

Раней Мінкульт Беларусі аб'яўляў збор грошай на аднаўленне касцёла ў Мсціславе. У планах мясцовых уладаў - размясціць у адрамантаваным храме канцэртную залу для музычнай школы >

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць