Logo
Print this page

У Беластоку памёр беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка

Развітанне пройдзе ў Мінску, дата і месца вызначаюцца

Пасля дзесяці дзён комы ў шпіталі польскага Беластоку 9 лістапада адышоў у вечнасць беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка. Яму было 53 гады, у яго засталася жонка і дзеці. Уладзіслаў родам з Гомеля, жыў у Мінску, затым - ва ўкраінскім Чарнігаве. Апошні час Уладзіслаў працаваў з архівамі НКУС і КДБ, якія адкрылі ва Ўкраіне, публікаваў свае нататкі па матэрыялах справаў рэпрэсаваных, распавядаў аб ілжывых даносах, несправядлівых прысудах, катаваннях ды іншых злачынствах савецкай сістэмы.

Уладзіслава знайшлі ў гатэлі ў польскім Беластоку, куды ён прыехаў па справах, у крытычным беспрытомным стане. Што адбылося з пісьменнікам, дагэтуль дакладна невядома, папярэдняя версія - інфаркт.

Развітанне з Уладзіславам адбудзецца ў Беластоку, а затым - у Мінску.

Вызначаюцца дата і месца малітвы за яго душу. Уладзіслаў - католік, і пакуль гаворка ідзе аб магчымым адпяванні ў Чырвоным касцёле на плошчы Незалежнасці (парафія св. Сымона і св. Алены). Дакладная інфармацыя будзе пададзена пазней.

Родныя Ўладзіслава просяць усіх неабыякавых аб малітвах за Валадарства Божае для памерлага.

Media

Last modified onСубота, 10 Лістапад 2018 12:44
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.