«Твой брат Францішак». Папа павіншаваў з 80-годдзем Кіка Аргуэльа
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Пантыфік прызнаўся, што захапляецца заснавальнікам "Неакатэхуменальнага шляху"
“Дарагі брат, я не хацеў бы, каб гэты дзень ты правёў без маіх некалькіх слоў блізкасці і братэрскай падзякі за 80 гадоў. Дзякуй Богу, што Ён абраў цябе і дзякуй табе за тваю вернасць. Няхай Пан аддзячыць табе за ўсё добрае, што робіш для Касцёла. Я побач з табой, малюся за цябе і суправаджаю цябе. З Днём нараджэння! Я спадзяюся, што ўдзельнікі Шляху падораць табе торт з 80 свечкамі. І, калі ласка, не забывайся маліцца за мяне. Няхай Езус благаславіць цябе, а Найсвяцейшая Дзева бароніць цябе. Твой брат, які цябе любіць і захапляецца табой, Францішак”, - так гучыць тэкст віншавальнай тэлеграмы ад Папы.
Кіка Аргуэла з’яўляецца заснавальнікам “Неакатэхуменальнага шляху”. Ён узнік у Іспаніі пасля Другога Ватыканскага Сабора як адказ на секулярызацыю грамадства. Мэтай руху з’яўляецца адраджэнне супольнага жыцця і катэхізацыя дарослых людзей.
Related items
- Папа Рымскі сустрэўся з прэзідэнтам Украіны на G7 у Італіі
- Раку Нёман благаславіла каталіцкая працэсія на Стаўпеччыне
- Партрэты і моманты: топ-5 фота з працэсіі Божага Цела ў Мінску
- Масавыя працэсіі Божага Цела прайшлі па вуліцах гарадоў Беларусі
- Топ-5 навін рэгіёнаў: віншаванне манаха, «Маёвыя», выпускнікі ў касцёлах