Як калядуюць ва Украіне: гэта ВІДЭА набрала мільён праглядаў
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Дзеці спяваюць менавіта пра Божае Нараджэнне, а не бессэнсоўныя прыпеўкі
У заходняй Украіне перыяд ад Божага Нараджэння да свята Хросту Пана - традыцыйна час калядавання. Украінскія грэка-католікі і праваслаўныя святкуюць Вадохрышча 19 студзеня і ўвесь тыдзень напярэдадні дзеці і моладзь спяваюць і танчаць не толькі ходзячы па хатах, але і ў грамадскіх месцах: на плошчах, вакзалах, рынках.
Запіс аднаго з такіх калядаванняў выклаў у сацсетку мясцовы жыхар Паўло Саўчук. Дзіўна, але відэа не вельмі папулярнага блогера за тыдзень набрала больш за мільён праглядаў, звыш 34 тыс. рэпостаў і 400 каментароў!
Адзначым, што дзеці на відэароліку спяваюць менавіта пра Нараджэнне Хрыстова, а не бессэнсоўныя прыпеўкі - як тыя, хто ходзіць шчадраваць 13 студзеня, па савецкай традыцыі.
Дзеці на відэа - удзельнікі музычнага тэатра "Каляровыя парасоны" горада Сасноўка ў Львоўскай вобласці. Дарэчы, у гэтым жа райцэнтры 7 студзеня, на Раство Хрыстова, грэка-католікі калядавалі на плошчы з удзелам святара і многіх вернікаў.
Media
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Глядзець, чытаць, удзельнічаць: праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла