Logo
Print this page

Паглядзіце на іх і памаліцеся: гэтыя хлопцы стануць святарамі

Навучэнцы пінскай семінарыі атрымалі паслугі лектарату і акалітату

14 сакавіка ў пінскай катэдры прызначылі новых двух акалітаў і чатырох лектараў - навучэнцаў V, IV і III курсаў духоўнай семінарыі ў Пінску. «Божа, багаславі і ўмацуй тых, хто хоча служыць Табе і людзям», - напісаў на сваёй старонцы у сацсетцы айцец Аркадзь Куляха OCD, духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Традыцыйна на старэйшых курсах навучэнцы семінарый атрымліваюць паслугі лектарату і акалітату. Лектар - гэта той, хто падчас літургіі чытае вернікам Святое Пісанне. У сваю чаргу акаліт павінен дапамагаць дыяканам і святарам пры алтары; з дазволу свайго пробашча акаліт можа таксама ўдзяляць Камунію, а ў Вялікую Суботу - асвячаць ежу на велікодны стол вернікаў.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.