Выпускнікі падзякавалі Богу за школьныя гады
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Многія запрасілі святара на свае выпускныя балі
У шматлікіх беларускіх гарадах і сёлах выпускнікі школ пасля ўрачыстай лінейкі на заканчэнне навучальнага года адправіліся ў храмы. Такім чынам юныя парафіяне-католікі падзякавалі Пану Богу за сваю вучобу і папрасілі дабраславення на паступленне ў іншыя навучальныя ўстановы і на летні адпачынак.
Напрыклад, у Іўі Гродзенскай вобласці 31 траўня прайшла святая Імша ў інтэнцыі ужо былых 11-класнікаў. Пасля раённага злёту выпускнікоў вучні Іўеўскай школы і гімназіі прыйшлі ў касцёл каб разам падзякаваць за школьныя гады. Імшу ўзначаліў пробашч парафіі, кс. Ян Гавецкі, які падчас імшы заахвоціў моладзь не забываць пра Бога ў дарослым жыцці.
Па заканчэнні службы кс. Ян падарыў кожнаму медалікі з выявай Маці Божай, а выпускнікі запрасілі святара на свае выпускныя балі, паведамляе Іўеўскі дэканат.
Media
Related items
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні
-
Нарэшце: старадаўні касцёл на Віцебшчыне, лёс якога хвалюе грамадскасць, пачалі ратаваць