Logo
Print this page

Як кранальна: дзве дзяўчынкі ў Сумах прынялі Першую Камунію

Ангеліна і Паліна апрануліся ў вышыванкі, свята суправаджаў хор афрыканскіх студэнтаў

Святы Першай Камуніі, якія праходзяць у каталіцкіх храмах, часта аб'ядноўваюць дзясяткі дзяцей, якія ўпершыню ў жыцці сустракаюцца з Езусам у Эўхарыстыі. Але ў невялікіх касцёлах Першую Камунію прымаюць зусім няшмат дзяцей. Рымска-каталіцкая парафія Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ва ўкраінскім горадзе Сумы падзялілася сваёй радасцю: ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста дзве маленькія парафіянкі - Ангеліна Маўчанюк і Паліна Шкурат упершыню ў жыцці прынялі самы дарагі скарб Царквы - Езуса Хрыста пад выглядам хлеба і віна.

Свята суправаджаў хор афрыканскіх студэнтаў. Пасля святой Імшы арганізавалі салодкі стол, Ангеліна і Паліна апрануліся ў вышыванкі.

Media

Last modified onСерада, 26 Чэрвень 2019 08:46
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.